Хроніка перасьледу 31 ліпеня: бармэна з Горадні асудзілі за камэнтары ў Тэлеграме

Суд у Горадні, архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Бармэна з Горадні асудзілі за камэнтары ў тэлеграме

33-гадовага бармэна з Горадні асудзілі паводле артыкулу аб «распальваньні варожасьці» за камэнтары ў інтэрнэце, хоцб ён іх выдаліў, піша «Наша Ніва».

Выданьне паведамляе, што ідзецца пра Аляксея Кердаля. З 2020 году ён займаўся бізнэсам — меў кампанію, якая дае месцы для начлегу на тэрыторыі кемпінгаў і лягераў.

Кердаля асудзілі паводле артыкулу аб «распальваньні варожасьці» (артыкул 130 КК) за камэнтары ў Тэлеграме. Вядома, што ён цяпер у зьняволеньні. Раней яго дадалі ў сьпіс «тэрарыстаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 ліпеня: за дапамогу палітвязьням затрымалі менскую мастачку