У Самарскай вобласьці ў выніку ўдару пажар пачаўся на тэрыторыі Навакуйбышаўскага НПЗ.
Губэрнатар Самарскай вобласьці Вячаслаў Фядорышчаў піша ў тэлеграме пра аднаго загінулага — ён знаходзіўся ў дачным доме, які загарэўся з прычыны падзеньня абломкаў бесьпілётніка.
У Разанскай вобласьці атакаваны Разанскі НПЗ. Ён ужо падвяргаўся атакам у сакавіку і маі 2024 года, а таксама ў студзені і лютым 2025-га.
Украінскія тэлеграм-каналы таксама паведамляюць аб пажары паслья ўдару дрона ў раёне НПЗ у Феадосіі ў анэксаваным Крыме.
Таксама ў ноч на 2 жніўня быў атакаваны завод «Электрапрыбор» у Пензе, які вырабляе для арміі сродкі абароненай сувязі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп распарадзіўся разгарнуць дзьве атамныя падводныя лодкі ў адказ на словы МядзведзеваКіраўнік Пензенскай вобласьці Алег Мельнічэнка сьцьвярджае, што над тэрыторыяй рэгіёну былі зьнішчаныя пяць дронаў.
Акрамя НПЗ у Самарскай вобласьці і Разані, як вынікае з карты пажараў NASA FIRMS, мінулай ноччу ўкраінскія дроны атакавалі ваенны аэрадром у Прыморска-Ахтарску ў Краснадарскім краі. Ён выкарыстоўваецца для запуску дронаў тыпу «Шагед» па Украіне.
Міністэрства абароны Расеі піша ў тэлеграме, што ў ноч на суботу над тэрыторыяй Расеі агулам былі перахопленыя або знішчаныя 112 украінскіх бесьпілётнікаў.
Украіна атакі на расейскія аб’екты не камэнтавала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо сёньня: 160 гадоў таму было спынена дзеяньне Статуту ВКЛ, дзень памяці Міхала Валовіча