Пасьля розгаласу ў Дарагічынскім раёне сталі думаць, як захаваць руіны касьцёлу ў Язьвінах

У вёсцы Язьвіны

Пасьля шырокага агалошваньня намеру ўладаў у Дарагічынскім раёне пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці руіны касьцёлу, які даўно патрабаваў кансэрвацыі, гэтая праца нарэшце пачалася.

Выданьне Katolik.life заўважыла тэндэр Цэнтру забесьпячэньня дзейнасьці бюджэтных арганізацый Дарагічынскага раёну на складаньне праграмы бягучага рамонту руінаў храму ў Язьвінах. Закупка адбылася 1 жніўня, а праграма мае быць складзена да 11 верасьня 2025 году.

А раней, у канцы ліпеня, гэты ж замоўца аб’яўляў тэндэр на праектныя работы кансэрвацыі гісторыка-культурнага аб’екту ў вёсцы Язьвіны.

Праект мае быць падрыхтаваны да 1 верасьня 2025 году.

Яшчэ адзін тэндэр, які тычыцца захаваньня закінутых касьцёлаў, — рамонт 100 квадратных мэтраў даху былога калегіюму езуітаў у Амсьціславе. Гэтыя работы мусяць завяршыцца ўжо ў жніўні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чырвоны касьцёл будуць рамантаваць да 31 студзеня 2027 году


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Лідчыне абрынуўся чарговы занядбаны помнік архітэктуры. ФОТА