Аляксандар Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Валер Карбалевіч. Каляж.
Складваецца ўражаньне, што Пуцін выклікаў Лукашэнку ў Валаам для псыхатэрапіі. Яму патрэбная псыхалягічная падтрымка перад тым, як уступіць у новы зацяжны канфлікт з ЗША. Усе дыктатары — адзінокія людзі. Прычым, у адносінах Лукашэнкі і Пуціна адбываецца ўзаемная псыхатэрапія.
Шмат часу Лукашэнка патраціў, каб пераканаць амбасадараў, што Беларусь сапраўды сувэрэнная дзяржава, а не акупаваная Расеяй. І гэта вельмі паказальна. Бо відавочныя рэчы ня маюць патрэбы ў доказах. Але аказваецца, што для такіх дасьведчаных людзей, як паслы, гэта невідавочна.
Супрацьпаветраная абарона Беларусі дрэнна гатовая да барацьбы з дронамі. І разьмяшчэньне тут расейскай ядзернай зброі і ракетнага комплексу «Арэшнік» мала дапаможа вырашыць гэтую праблему.
Аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч. Вынікі тыдня. Лукашэнка, Ціханоўскі. Ілюстрацыйны каляж
Ціханоўскі, беларуская нафта і вучэньні з Расеяй — вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
Раней сілавікі ўсяляк дэманстравалі сваю брутальнасьць у змаганьні з палітычнымі праціўнікамі. Уся рабілася дзеля застрашэньня грамадзтва. Цяпер тактыка памянялася. Улады імкнуцца прыхаваць маштаб рэпрэсій. Амаль зьніклі пакаянныя відэа, у судах засакрэцілі інфармацыю пра «палітычныя» працэсы.
Задачу стварэньня эфэктыўных гаспадарчых мэханізмаў у краіне Лукашэнка і ня ставіць. Пры вырашэньні эканамічных пытаньняў галоўнае для яго — палітычная мэтазгоднасьць. Дзяржаўная палітыка ў галіне эканомікі падпарадкаваная задачы выжываньня рэжыму.
Канфлікт паміж Азэрбайджанам і Расеяй дае падставы для таго, каб вывесьці пэўныя ўрокі і для Беларусі.