Праваабарончы цэнтар «Вясна» пракамэнтаваў публікацыю зьвязанага зь сілавікамі каналу аб тым, што «палякі працягваюць зьдзекавацца зь людзей», ствараючы на мяжы вялікія аўтамабільныя чэргі.
Праваабаронцы пішуць, што беларускія сілавікі працягваюць актыўна затрымліваць сваіх суайчыньнікаў, якія вяртаюцца зь іншых краін.
Паводле інфармацыі «Вясны», днямі беларускія памежнікі зьнялі з рэйсавага аўтобуса 14 чалавек і адправілі іх «на размову» — частка гэтых людзей у аўтобус пасьля «размовы» не вярнулася.
Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманьні. Усіх затрыманых да суду, пішуць праваабаронцы, зьмяшчаюць у ізалятары часовага ўтрыманьня ў набліжэйшым ад мытні горадзе, пасьля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць і па крымінальных справах.
У чэрвені 2025 году паведамлялася, што празь некалькі тыдняў пасьля адбытых сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалёгіяй. Яе затрымалі па вяртаньні ў Беларусь.
Форум