Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: экспарт яшчэ больш скараціўся, а дэфіцыт у гандлі таварамі нарастае


Вытворчасьць малочных прадуктаў. Ілюстрацыйнае фота
Вытворчасьць малочных прадуктаў. Ілюстрацыйнае фота

У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі вынікі замежнага таварнага гандлю за першае паўгодзьдзе.

Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня, у студзені–чэрвені 2025 году экспарт тавараў каштаваў 19,007 мільярда даляраў, што на 3,7% менш за леташні паказьнік такога ж пэрыяду, а імпарт — 22,191 мільярда даляраў (на 3,3% больш, чым летась).

Такім чынам сфармавалася адмоўнае гандлёвае сальда — мінус 3,184 мільярда даляраў. Гэтая лічба за пяць месяцаў таксама была адмоўнай і складала мінус 2,605 мільярда даляраў.

Гэтая статыстыка ня ўлічвае гандлю паслугамі, зьвесткі пра яго не апублікавалі.

Эўразійскі банк разьвіцьця канстатуе, што спад экспарту Беларусі выкліканы спадам попыту на яе прадукцыю на вонкавых рынках.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG