Военачальнік выказаўся на гэты конт у інтэрвію ўкраінскай журналістцы Натальлі Масійчук для яе аўтарскага праекта «Масійчук+», паведамляе Позірк.
«Зараз ён катэгарычна на гэта не згаджаецца і не пагодзіцца — зараз, — падкрэсьліў Буданаў. — [Але.] у канчатковым выніку, мы ўсе памятаем 2022 год, калі адбылося тое, што ўсе бачылі. І мы проста маем быць моцнымі і гатовымі да чаго б там ні было, тады з намі не здарыцца нечаканасьцяў. Гэта ад нас залежыць усё».
У верасьні 2025 года ў тым ліку на беларускай тэрыторыі плянуецца правесьці сумесныя з РФ стратэгічныя вучэнні «Захад». У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны не выключаюць «нейкіх дэманстратыўных дзеяньняў» у напрамку ўкраінскай мяжы падчас згаданых манэўраў.
23 чэрвеня начальнік Генэральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка паведаміў, што ў рамках манэўраў Беларусь можа перамясьціць «асобныя падразьдзяленьні» да заходніх межаў, каб «адпрацаваць эпізоды выключна абарончага характару».
Форум