У Памежнай службе Польшчы паведамілі, што ў першым квартале 2025 году з Польшчы выдварылі 326 грамадзян Беларусі, 303 зь якіх пакінулі польскую тэрыторыю добраахвотна.
Эўрапейская камісія расьсьледуе сэрыю незвычайных рэйсаў зь Менску ў Бэнгазі (Лібія), у той час калі расьце занепакоенасьць магчымым расейскім спрыяньнем новай хвалі нелегальнай міграцыі ў Паўднёвую Эўропу.
Украінскі журналіст Юры Бутусаў 2 жніўня апублікаваў відэазапіс палоннага з расейскай арміі, які назваў сябе «вайскоўцам беларускай арміі». Свабода праверыла, ці так гэта.
Пасьля шырокага агалошваньня намеру ўладаў у Дарагічынскім раёне пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці руіны касьцёлу, які даўно патрабаваў кансэрвацыі, гэтая праца нарэшце пачалася.
Беларусь стала найбуйнейшым пакупніком расейскай сьвініны, хоць раней сама пастаўляла гэты прадукт у Расею. Разьбіраемся, ці вырастуць праз гэта цэны і ці магчымы дэфіцыт мяса.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
У ліпені Менск па анамальных дажджах чарговы раз сутыкнуўся зь лякальнымі падтапленьнямі, рух па горадзе быў месцамі паралізаваны. Улады заяўляюць, што спрабуюць вырашаць праблемы.
У журналісцкіх расьсьледаваньнях адзначалася, што кампанію Палуцкаса ў 2013–2017 гадах крэдытавала прадпрыемства Uni Trading, чый уласьнік меў сувязі зь беларускім алігархам Аляксеем Алексіным.
У Беларусі вынесьлі 7 239 абвінаваўчых выракаў у палітычна матываваных справах, а ў турмах застаюцца 1 184 палітвязьні, у тым ліку 175 жанчын. Сярод іх 37 журналістаў.
Інфармацыю аб затрыманьні пацьвердзілі Свабодзе ў Фондзе мэдычнай салідарнасьці Беларусі.