З 2025 году дробавыя сумы будуць акругляцца паводле стандартных правілаў:
- калі дробавая частка меншая за 0,5 капейкі — акругляецца ў меншы бок;
- калі 0,5 капейкі і больш — акругляецца ў большы.
Напрыклад, 12,344 рубля стане 12,34 рубля, а 12,345 — ужо 12,35 рубля. Новыя правілы набываюць моц адразу па афіцыйным апублікаваньні.
Намесьнік міністра падаткаў і збораў Уладзімер Муквіч расказаў, якія схемы ўхіленьня ад падаткаў найбольш распаўсюджаныя:
- утойваньне даходаў;
- няпоўная выплата падатку на даданую вартасьць і падаходнага падатку;
- неабгрунтаваныя выдаткі (напрыклад, «прыбіраньне сьнегу» летам);
- раздрабненьне бізнэсу;
- стварэньне фікцыйных юрыдычных асобаў;
- увядзеньне неабгрунтаваных ільготаў.
Асаблівую ўвагу МПЗ надае такім сфэрам, як:
- таксі і каршэрынг;
- мэдычныя і рыелтарскія паслугі;
- інтэрнэт;
- гульнёвы бізнэс;
- продаж алькаголю і тытуню.
Найбольш парушэньняў выяўляецца ў сфэры таксі, а за першыя чатыры месяцы 2025 году толькі ў гандлі ў сацыяльных сетках выяўлена 166 парушальнікаў з утойваньнем выручкі на суму 1,4 мільёна рублёў.
Форум